Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
05.08.2020

Валянціна Ражанец: «Вызначаны дакладныя мэты і перспектывы»

Валяніна Ражанец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
–  Пасланне гучала ў Палацы Рэспублікі, у зале прысутнічалі больш за 2,5 тысячы запрошаных, а трансляцыю глядзелі ў многіх краінах свету.  
Шчыра, адкрыта, ад сэрца гаварыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка пра тое, што хвалюе кожнага: геапалітыку, работу эканомікі падчас пандэміі, медыцыну, зарплаты, пенсіі, адукацыю, патэнцыял і будучыню суверэннай краіны. Вызначаны дакладныя мэты і перспектывы, намечаны канкрэтныя шляхі іх дасягнення ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, маладзёжнай палітыцы і іншых сферах жыцця, а рэалізаваць іх  магчыма ў моцнай дзяржаве, дзе захаваны мір і парадак у грамадстве. Кранальна вызначана тэма малой радзімы, развіцця рэгіёнаў, і гэта – наш агульны клопат. А заключныя словы пра  любімую Беларусь выклікалі авацыі: мірнай, квітнеючай, незалежнай  – няхай наша краіна заўсёды будзе такой.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць