Рус Бел Eng
Галоўная / Структура і склад / Сакратарыят / Кіраўніцтва Сакратарыята

Кіраўніцтва Сакратарыята



Наумовiч Андрэй Мікалаевіч

Начальнік Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў





1963 года нараджэння, адукацыя вышэйшая. У 1985 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага па спецыяльнасці «Геаграфія і біялогія» (кваліфікацыя «Настаўнік геаграфіі і біялогіі»), у 1990 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава па спецыяльнасці «Планаванне сельскай гаспадаркі» (кваліфікацыя «Эканаміст»), у 2009 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне» (кваліфікацыя «Спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання»).

Працаваў настаўнікам, выконваючым абавязкі намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Запольскай васьмігадовай школе Карэліцкага раёна, дырэктарам Красненскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна, намеснікам старшыні па сацыяльных пытаннях, намеснікам старшыні па эканоміцы Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшынёй Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Гродзенскай вобласцi, старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага і шостага скліканняў, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, а таксама старшынёй Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы. Кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента пакарання, які ўжываецца ў Рэспубліцы Беларусь.

З красавіка 2019 года — Начальнік Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прыёмная:   222-62-96

 




Кузураў Дзмітрый Уладзіміравіч

Намеснік Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў




1976 года нараджэння, адукацыя вышэйшая. У 1997 годзе скончыў Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «Правазнаўства» (кваліфікацыя «Юрыст»), у 2006 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне» (кваліфікацыя «Спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання»).

Працаваў у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь,  Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2012 года  — у Сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З лютага 2018 года — намеснік Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Тэл.:   226-15-05 

 




Лапша Ігар Мікалаевіч

Намеснік Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў




1965 года нараджэння, адукацыя вышэйшая. У 1989 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя КПСС» (кваліфікацыя «Гісторык. Выкладчык гісторыі КПСС»), у 1994 годзе — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (аддзяленне англійскай мовы курсаў для спецыялістаў, якія камандзіруюцца за мяжу), у 1996 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Міжнароднае права» (кваліфікацыя «Юрыст-міжнароднік»). З 2010 года  — у Сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Са жніўня 2016 года — намеснік Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Тэл.:  327-25-14

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by