Рус Бел En
01.06.2018

1 чэрвеня 2018 года пад старшынствам Т.Р.Якубовіч адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававой аховы тапалогій інтэгральных мікрасхем».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэллектуальнай уласнасці.

Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія тычацца выключнага права на тапалогію інтэгральнай мікрасхемы, права аўтарства, падачы заяўкі на рэгістрацыю тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць