Рус Бел En
02.03.2018

1 і 2 сакавіка 2018 года члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы прынялі ўдзел у семінары-нарадзе па пытаннях удасканальвання заканадаўства ў вобласці асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, які прайшоў у дзяржаўнай прыродаахоўнай установе «Бярэзінскі біясферны запаведнік» у рамках рэалізацыі праекта ПРААН-ГЭФ «Устойлівае кіраванне ляснымі і водна-балотнымі экасістэмамі для дасягнення шматмэтавых пераваг».

У семінары-нарадзе, мадэратарам якога была старшыня Пастаяннай камісіі Кананчук Т.П., прынялі ўдзел дэпутаты-члены Пастаяннай камісіі Васількоў М.А., Кралевич І.М., Навумчык А.А., загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй   Мацукевіч М.П., намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Корбут А.М., намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Кузьміч А.М., кансультант аддзела зямель і ландшафтаў упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Грынчык А.У., галоўны саветнік аддзела грамадзянскага, гаспадарчага і экалагічнага заканадаўства Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь     Адамовіч К.В., дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі» Пугачэўскі А.В.,  загадчык сектара запаведнай справы ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» Чайкоўскі А.І., загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» Казулін А.В., кіраўнік праекта ПРААН «Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт трывалага развіцця і ўмацаванне ролі Парламента ў дасягненні Мэт трывалага развіцця»      Мінчанка Н.У., намеснік дырэктара дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Бярэзінскі біясферны запаведнік» Іўковіч В.С., дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Спораўскі» Пратасевіч В.М., прадстаўнікі грамадскасці.


У ходзе семінара-нарады разгледжаны асноўныя канцэптуальныя пытанні па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях», а таксама прапрацаваны заўвагі і прапановы, якія паступілі ў ходзе яго грамадскага абмеркавання. У прыватнасці разгледжаны пытанні, якія тычацца:

структуры законапраекта;

вызначэння тэрмінаў «заказнік» і «нацыянальны парк»;

навуковага забеспячэння функцыянавання і аховы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, развіцця сістэмы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый;

удзелу грамадскасці ў правядзенні мерапрыемстваў, звязаных з аб’яўленнем, функцыянаваннем, аховай і выкарыстаннем асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый;

крытэрыяў выбару прыродных тэрыторый для аб’яўлення іх асабліва ахоўваемымі прыроднымі тэрыторыямі;

парадку падрыхтоўкі і ўзгаднення навуковых і тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў аб’яўлення, пераўтварэння і спынення функцыянавання асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый;

рэжыму аховы і выкарыстання асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый;

маштабаў карт-схем асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый.

Па разгледжаных пытаннях выпрацаваны канкрэтныя прапановы, якія будуць улічаны пры дапрацоўцы законапраекта.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць