Рус Бел En
01.10.2020

1 кастрычніка 2020 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы Шаўчук М.М.  правёў пасяджэнне Пастаяннай камісіі

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія ўваходзяць у склад Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Падчас пасяджэння абмеркаваны ход работы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання», заўвагі Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Таксама дэпутаты разгледзелі законапраекты іншых пастаянных камісій і пытанні, якія тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць