Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


01.10.2019

1 кастрычніка 2019 года пад старшынствам Т.П.Кананчук прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У ходзе пасяджэння, у якім апрача членаў Пастаяннай камісіі прынялі ўдзел намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Корбут А.М., намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Кузьміч А.М., разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і дапрацаваны да другога чытання з улікам заўваг і прапаноў, якія паступілі з галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Па выніках абмеркавання законапраекта прынята рашэнне адобрыць папраўкі, унесеныя ў адпаведнасці з заўвагамі і прапановамі галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Апрача гэтага разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы», па якому праведзены ўсе працэдуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі Рэгламенту Палаты прадстаўнікоў пры падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні, у тым ліку атрымана станоўчае заключэнне галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прынята рашэнне ўнесці ў Савет Палаты прадстаўнікоў прапанову аб уключэнні законапраекта ў пералік пытанняў для разгляду на пленарным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 10 кастрычніка 2019 года.

На пасяджэнні таксама разгледжаны шэраг законапраектаў, якія паступілі з другіх пастаянных камісій. Так, дэпутаты абмеркавалі праекты законаў «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў», «Аб прававым палажэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь». Па выніках іх абмеркавання прынята рашэнне накіраваць вырабленыя прапановы ў адпаведныя камісіі Палаты прадстаўнікоў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць