Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
1 красавіка 2020 года пад старшынствам М.А.Васількова адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.
На пасяджэнні разгледжана пытанне аб падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі» да разгляду на другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Адкрываючы пасяджэнне Пастаяннай камісіі, М.А.Васількоў адзначыў важнасць ажыццяўлення супрацоўніцтва ў галіне міграцыі, абароны правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан, у тым ліку інфармацыйнае ўзаемадзеянне, у адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі абедзвюх дзяржаў.
У пасяджэнні прыняў удзел начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Бягун А.Ю., які праінфармаваў парламентарыяў аб сутнасці Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі, аб ступені гатоўнасці нашай дзяржавы да выканання палажэнняў дадзенага Пагаднення.
Па выніках дакладу адбылася дыскусія аб удасканаленні сістэмы абмену інфармацыяй у сферы міграцыі, каардынацыі сумесных дзеянняў, накіраваных на рэгуляванне і кіраванне міграцыйнымі працэсамі і на барацьбу з незаконнай міграцыяй.
На ўсе пытанні дэпутатаў — членаў Пастаяннай камісіі атрыманы вычарпальныя адказы Бягуна А.Ю.
Дэпутат Бегеба В.К., адказная за падрыхтоўку названага законапраекта, давяла да ведама прысутных, што па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі» праведзены неабходныя працэдурныя пытанні ў адпаведнасці з Рэгламентам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
На пасяджэнні былі разгледжаны іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.