Рус Бел En
01.04.2021

1 красавіка 2021 года пад старшынствам Л.І.Ніжэвіч адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

На пасяджэнні было разгледжана пытанне аб узнагароджанні Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне аб прадстаўленні намесніка начальніка галоўнага кіравання — начальніка ўпраўлення кансалідаванага бюджэту галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Селіверстава Алега Мікалаевіча да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь за заслугі ў развіцці заканадаўства, вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, дэпутаты разгледзелі праекты законаў, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, якія плануецца разгледзець на адкрыцці пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць