Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


01.11.2018

1 лістапада 2018 года адбылася паездка старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары Наумовіча А.М. і намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Леўшунова А.Ф. у г. Гомель для ўдзелу ў мерапрыемствах па гэтай тэматыцы.

У паездцы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Ф.Гіб, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый «Праект па пытаннях смяротнай кары» (Вялікабрытанія), «Міжнародная камісія супраць смяротнай кары» (Іспанія), «Эмнісці Інтэрнэйшэнал» (Вялікабрытанія).

У ходзе паездкі прайшлі сустрэчы, прысвечаныя абмеркаванню праблематыкі смяротнай кары, з кіраўніцтвам Гомельскага абласнога выканаўчага камітата, дэпутатамі мясцовых саветаў, прадстаўнікамі пракуратуры, адвакатуры, натарыяту, грамадзянскай супольнасці, а таксама адбылося выступленне перад студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.


 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць