01.02.2019

1 лютага 2019 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах. 

Л.А.Дабрыніна азнаёміла дэпутатаў з ходам работы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўдытарскай дзейнасці» да другога чытання. Таксама былі абмеркаваны прапановы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі ў законапраекце паправак дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Рыбака А.А., Паліціка В.С. і Гурскага Д.М., якія тычацца працэдуры дзяржаўнай закупкі аўдытарскіх паслуг, страхавання грамадзянскай адказнасці аўдытарскіх арганізацый, дзейнасці Аўдытарскай палаты. 


Па выніках разгляду прынята рашэнне аб уключэнні ўзгодненых норм у тэкст законапраекта. Работа над законапраектам будзе прадоўжана, у тым ліку ў рамках правядзення пасяджэння круглага стала на тэму «Навацыі ў заканадаўстве аб аўдытарскай дзейнасці», які здзейсніцца 8 лютага 2019 года. У гэтай сувязі парламентарыі вызначылі круг удзельнікаў і выпрацавалі праграму мерапрыемства.


Акрамя таго, былі абмеркаваны законапраекты, якія паступілі на разгляд з іншых пастаянных камісій, пытанні ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Падзякай Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, і прыняты адпаведныя рашэнні.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць