Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.02.2019

1 лютага 2019 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ва Ушацкі раён Віцебскай вобласці.

Ва Ушацкім райвыканкаме У.П.Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, падчас якога было прынята шэсць чалавек. Выбаршчыкаў цікавілі пытанні, якія тычыліся рамонту моста па вул. Ленінскай, мадэрнізацыі цэнтральнай кацельні, уцяплення жылога дома па вул. Фрунзэ, будаўніцтва інтэрната для спартсменаў у г.п. Ушачы, добраўпарадкавання прыватных падворкаў, плануемага змянення заканадаўства аб плацяжах за ўдзел у дарожным руху.

Па выніках прыёму дадзены канкрэтныя тлумачэнні і рэкамендацыі заяўнікам, а таксама даручэнні Ушацкаму райвыканкаму і Віцебскаму аблвыканкаму. Ход разгляду аднаго звароту ўзяты на асабісты кантроль Старшыні Палаты прадстаўнікоў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць