Рус Бел En
01.03.2018

1 сакавіка 2018 гады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтава Г. В. прыняла ўдзел у першай сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Старшынёй Мінгарсавета абраны дэпутат Васіль Панасюк. Таксама ўтвораны 9 пастаянных камісій гарадскога Савета дэпутатаў: па галоснасці, самакіраванні і правапарадку; па эканамічным развіцці, фінансах і бюджэце; па горадабудаўніцтву, жыллёвай палітыцы, землекарыстанню і экалогіі; па гарадскому гаспадарцы, транспарце і сувязі; па кіраванні і распараджэнні камунальнай уласнасцю; па спажывецкім рынку, прадпрымальніцтву і рэкламе; па ахове здароўя і сацыяльнай абароне; па адукацыі навуцы, культуры і спорце; па сувязі з грамадскімі арганізацыямі, маладзёжнай палітыцы, міжнароднай дзейнасці.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац падзякаваў дэпутатам Мінгарсавета 27-га склікання за плённую працу, выказаў надзею, што з дэпутатамі новага склікання таксама складуцца цёплыя працоўныя адносіны. З выбраннем дэпутатаў павіншавала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Яна пажадала паспяховай работы Савету на працягу 4-х гадоў і кожны выбаршчык Мінска мог сказаць, дадала яна: - «Я задаволены сваім выбарам, я ганаруся сваім дэпутатам».

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць