Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

01.09.2021

1 верасня 2021 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы Белаконеў А.А. у сваёй выбарчай акрузе прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, у ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Мар’іна Горка».

Ён павіншаваў вучняў, у тым ліку тых, каму ўпершыню трэба будзе сесці за парты і для каго гэты навучальны год стане завяршальным у навучанні ў школе, іх бацькоў і педагогаў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў ім поспехаў у авалоданні ведамі.

У гэтай школе тры гады таму створаны профільны клас ваенна-патрыятычнай накіраванасці. Шэфства над ім і ў цэлым над школай ажыццяўляе 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


Для павышэння магчымасцей школы ў арганізацыі навучальнага і выхаваўчага працэсаў, ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў А.А.Белаконеў уручыў яе дырэктару Швачко С.М. сертыфікат на набыццё сучаснага камп’ютара.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by