Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
1 верасня 2021 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Савіных А.У. правёў анлайн-сустрэчу са старшынёй Пастаяннага камітэта Нацыянальнай асамблеі Парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан па замежных справах Э.Тыванай.
Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням пашырэння і паглыблення міжпарламенцкага дыялогу. Парламентарыі абмяняліся думкамі аб перспектывах узаемадзеяння дзвюх краін у сферы сельскай гаспадаркі, прамысловасці, энергетыкі, медыцыны і адукацыі.
У ходзе сустрэчы былі закрануты актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, быў таксама зроблены акцэнт на сітуацыі ў рэгіёнах Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі. Э.Тывана выклаў пазіцыю Пакістана адносна ўрэгулявання сітуацыі ў Афганістане, якая склалася ў выніку вываду войскаў ЗША. Дэпутаты дамовіліся працягнуць дыскусію па гэтай тэме падчас візіту пакістанскай парламенцкай дэлегацыі ў Беларусь.
Удзельнікі сустрэчы абмяняліся прапановамі ў дачыненні плануемага візіту ў Рэспубліку Беларусь Спікера Нацыянальнай асамблеі Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асада Кайсера.