Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
1 жніўня 2019 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Лапко Д.М. і спецыялісты Нацыянальнага банка, дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Рэут В.Г. і спецыялісты Дэпартамента, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій» Жызнеўскі І.А. і рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій, старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў сферы эканомікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Жданава Т.М., а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У ходзе работы
былі абмеркаваны прапановы дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх
тэхналогій», а таксама прапановы В.М. Пракапені, накіраваныя ў Палату
прадстаўнікоў Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі да праекта
Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па
прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынных шляхам, фінансавання
тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага
паражэння», якія закранаюць сферу дзейнасці рэзідэнтаў Парка высокіх
тэхналогій. У прыватнасці, прапановы тычацца прадастаўлення рэзідэнтам Парка
права праводзіць выдаленую ідэнтыфікацыю ўдзельнікаў фінансавых аперацый,
вызначэння дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе кантроль у сферы абароту крыптавалют,
а таксама тэрміналогіі законапраекта.
У ходзе абмеркавання былі выпрацаваны адзіныя падыходы ў выкладанні прававых нормаў у тэксце законапраекта.
На пасяджэнні таксама разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, іншыя пытанні дзейнасці Пастаяннай камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.