Рус Бел En
10.06.2021

10 чэрвеня 2021 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Савіных А.У. прайшла нарада кіраўнікоў рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі краін СНД і Грузіі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, першы намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Дурноў В.В., прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Парламентарыі абмеркавалі актуальныя напрамкі паглыблення супрацоўніцтва з краінамі СНД і Грузіі, абмяняліся цікавым вопытам па формах і метадах работы рабочых груп, а таксама па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў мэтах прасоўвання нацыянальных інтарэсаў на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў.


Было прызнана мэтазгодным больш шырока ўкараняць у практыку работы правядзенне рэгулярных сустрэч з адпаведнымі парламенцкімі групамі дружбы ў заканадаўчых органах замежных дзяржаў, прадстаўнікамі знешнепалітычнага ведамства і дыпламатычнага корпуса Рэспублікі Беларусь за мяжой, а таксама ўдзел дэпутатаў у пасяджэннях міжурадавых камісій, выставах, канферэнцыях, семінарах, якія арганізуюцца ва ўзаемадзеянні з галіновымі міністэрствамі і ведамствамі, іншымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусі.




Навіны па тэме міжнародных справах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць