10.04.2019

10 красавіка 2019 года па ініцыятыве Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у Палаце прадстаўнікоў Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы праведзена пагаджальная нарада, на якой былі разгледжаны пытанні зніжэння санкцый частак 2 і 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У пагаджальнай нарадзе, якую вёў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Міхневіч В.У., прынялі ўдзел члены названай камісіі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Гуйвік Н.В., прадстаўнікі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, грамадзяне, ад якіх у Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы паступілі прапановы па карэкціроўцы заканадаўства.


У ходзе пагаджальнай нарады адбыўся канструктыўны абмен думкамі. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў адказалі на пытанні грамадзян і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.


У завяршэнне мерапрыемства В.У.Міхневіч падзякаваў усім удзельнікам за адкрытую, змястоўную дыскусію і выказаў агульнае меркаванне ўдзельнікаў аб неабходнасці далейшага ўзаемадзеяння парламентарыяў, Урада, дзяржаўных органаў і грамадзян у пошуку кампраміснага рашэння па пытанні карэкціроўкі санкцый па артыкуле 328 КК за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць