Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.04.2019

10 красавіка 2019 года ў г. Мінску на базе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (Дзяржстандарт) адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы на тэму «Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (па пытаннях тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Дзяржстандарту Татарыцкі В.Б., першы намеснік Старшыні Дзяржстандарту Асмола І.І., намеснік Старшыні Дзяржстандарту Барташэвіч Д.П., дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі (БелДІМ) Гурэвіч В.Л., кіраўнікі структурных падраздзяленняў Дзяржстандарту і іншыя спецыялісты.


У парадак дня пасяджэння былі ўключаны пытанні аб неабходнасці карэкціроўкі заканадаўства ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці.


Абмеркаваны асобныя аспекты праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» і іншыя пытанні дадатковага рэгулявання адносін у сферы тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, акрэдытацыі.

У ходзе выязнога пасяджэння дэпутаты таксама азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці Дзяржстандарту і БелДІМ.


Старшыня Дзяржстандарту Татарыцкі В.Б. пазначыў асноўныя напрамкі дзейнасці камітэта, перспектывы развіцця, у тым ліку па падтрыманні ў актуальным стане нарматыўнай базы, якая забяспечвае распрацоўку і вытворчасць высакаякасных і канкурэнтаздольных прадукцыі і паслуг, а таксама рэалізацыю патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.

У ліку прыярытэтных напрамкаў нацыянальнага метралагічнага інстытута БелДІМ яго дырэктар Гурэвіч В.Л. назваў далейшае развіццё і падтрыманне на сучасным узроўні нацыянальнай эталоннай базы.

У ходзе практычнай часткі пасяджэння дэпутаты наведалі лабараторыі выпрабаванняў харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі, фізіка-хімічных і аптычных вымярэнняў, вымярэнняў геаметрычных велічынь, радыёэлектронных вымярэнняў, вымярэнняў ціску і расходу, вымярэнняў механічных велічынь, дзе азнаёміліся з нацыянальнымі эталонамі і найноўшым абсталяваннем.


Падводзячы вынікі, старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Адаменка Я.Б. адзначыў важнасць праведзенай дыскусіі з мэтай далейшага ўдасканальвання заканадаўчых актаў, у тым ліку ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, адзначыўшы, што праект Закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (па пытаннях тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі) можа быць прадстаўлены ў аўтарскай рэдакцыі на разгляд дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць