Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.07.2018

10 ліпеня 2018 года парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Пірштуком Б.К. працягвае прымаць удзел у рабоце 27-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць з 7 па 11 ліпеня 2018 года ў г. Берліне (Федэратыўная Рэспубліка Германія). 

 

На сумесным пленарным пасяджэнні ПА АБСЕ кіраўнік беларускай дэлегацыі Пірштук Б.К. звярнуўся да членаў Асамблеі са словамі падзякі і ўдзячнасці ў адрас нямецкага боку за добрую арганізацыю штогадовай сесіі ПА АБСЕ, якая з’яўляецца найбуйнейшым форумам парламенцкага вымярэння. Беларускія парламентарыі перадалі Берліну сімвалічную эстафетную палачку ад Мінска, у якім праходзіла 26-я штогадовая сесія ПА АБСЕ ў мінулым годзе.

У сваім выступе Б.К.Пірштук заявіў аб неабходнасці павышэння ўзроўня дыялогу дзяржаў – удзельніц АБСЕ і аднаўлення даверу, абмену думкамі і найлепшымі практыкамі аб ролі парламентаў у выкананні абавязацельстваў ва ўмовах узмоцненай міжнароднай напружанасці і дэфіцыту даверу на прасторы АБСЕ.

Кіраўнік дэлегацыі падкрэсліў, што АБСЕ, уключаючы яе парламенцкую састаўляючыю, можа і павінна служыць платформай для збліжэння пазіцый і фарміравання агульных падыходаў ва ўсіх вымярэннях бяспекі.

У гэты ж дзень адбылася двухбаковая сустрэча членаў беларускай дэлегацыі з парламенцкай дэлегацыяй Швейцарыі, у ходзе якой абмяркоўваліся пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння ў рамках

ПА АБСЕ, а таксама адбыўся абмен думкамі па шэрагу пытанняў парадку дня сесіі.

Таксама ў гэты дзень адбылася сустрэча членаў беларускай парламенцкай дэлегацыі са Старшынёй ПА АБСЕ Георгіем Цэрэтэлі і Генеральным сакратаром ПА АБСЕ Раберта Монтэллай, якія далі высокую ацэнку ўдзелу беларускіх парламентарыяў у мерапрыемствах Асамблеі.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць