Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.07.2018

10 ліпеня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася рабочая сустрэча з місіяй Міжнароднага валютнага фонду на чале з Жакам Міньянам.

У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Шчэпаў У.А., старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А., старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Красоўская Т.П., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Сокал А.М., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Барадзеня В.А., член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Ніжэвіч Л.І.

Ва ўступным слове Жак Міньян выказаў падзяку дэпутатам за магчымасць сустрэцца і абмеркаваць асноўныя дасягненні ў эканоміцы і заканатворчай дзейнасці.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў расказалі прадстаўнікам МВФ аб законапраектных рашэннях, якія ўжо прынятыя Парламентам Рэспублікі Беларусь і якія сёння рыхтуюцца да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў у мэтах прыцягнення інвестыцый, развіцця прадпрымальніцтва, паляпшэння падатковага клімату, павышэння эфектыўнасці дзяржаўных расходаў.

Удзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі па шырокаму спектру пытанняў сацыяльна-эканамічнай тэматыкі і адзначылі важнасць такога дыялогу, абмену досведам.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падзякавалі Кіраўніка місіі Жака Миньяна за сустрэчу і выказалі ўпэўненасць у далейшым развіцці двухбаковага супрацоўніцтва для забеспячэння эканамічнага росту ў Рэспубліцы Беларусь.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць