Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
10 лютага 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Любецкая С.А., прынялі ўдзел дэпутаты камісіі па заканадаўстве, прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
У ходзе работы ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам па падатках і зборах, якія тычацца ўдакладнення тэрміна «трэцяя асоба», парадку пераацэнкі арыштаванай маёмасці, накладання арышту ў дачыненні да грашовых сродкаў з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы выканання грашовых абавязацельстваў, пытанняў спагнання грашовых сродкаў у бясспрэчным парадку, звароту спагнання на грашовыя сродкі і іншую маёмасць, якія належаць і (або) належныя даўжніку і знаходзяцца ў трэціх асоб, і іншыя.
Работа па падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў першым чытанні будзе прадоўжана.