Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

10.05.2022

10 мая 2022 года пад старшынствам І.С.Камароўскага адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

У пасяджэнні прыняў удзел намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Даўгалявец А.У., начальнік Дзяржатамнагляду Лугаўская В.М., а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні быў разгледжаны ўнесены Урадам праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі».

Прадстаўляючы гэты дакумент, А.У.Даўгалявец адзначыў, што законапраект накіраваны на ўмацаванне і падтрыманне належнага ўзроўню ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі.

Акрамя таго, намеснік Міністра таксама вылучыў асноўныя моманты законапраекта:

комплекснае рэгуляванне грамадскіх адносін у галіне забеспячэння бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі на ўсіх этапах жыццёвага цыкла аб’ектаў выкарыстання атамнай энергіі;

замацаванне ў законапраекце прынцыпаў па бяспецы пры выкарыстанні атамнай энергіі;

размежаванне функцый дзяржаўнага кіравання і дзяржаўнага рэгулявання;

фарміраванне сістэмы навукова-тэхнічнай падтрымкі рэгулюючай дзейнасці ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;

замацаванне палажэнняў аб ацэнцы бяспекі, ліцэнзаванні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі.

Члены камісіі і прысутныя задалі шэраг удакладняючых пытанняў намесніку Міністра па надзвычайных сітуацыях Даўгаляўцу А.У. і начальніку Дзяржатамнагляду Лугаўской В.М., на якія дакладчыкі далі вычарпальныя адказы.

Па выніках абмеркавання Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне ўнесці прапанову аб уключэнні пытання аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі» ў парадак дня восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання і рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць яго ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by