Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

10.03.2020

10 сакавіка 2020 года пад старшынствам І.С.Камароўскага адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Н.М., прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, РУП «Белпошта», дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уткін В.Ю. і Свіла В.З., работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні быў разгледжаны ўнесены Урадам праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Другога дадатковага пратакола да Сусветнай паштовай канвенцыі».

Прадстаўляючы гэты дакумент, Н.М.Гардзеенка адзначыла, што ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Сусветную паштовую канвенцыю датычыцца ўдасканалення тарыфнай палітыкі ў частцы адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі паміж краінамі — членамі Сусветнага паштовага саюза.

Члены камісіі задалі шэраг удакладняльных пытанняў па законапраекце.

Па выніках абмеркавання Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне ўнесці прапанову аб уключэнні пытання аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Другога дадатковага пратакола да Сусветнай паштовай канвенцыі» ў парадак дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання і рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць яго, прагаласаваўшы за дакумент у цэлым.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by