Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

10.12.2021

10 снежня 2021 года адбылася сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі з Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь і членамі Урада па абмеркаванні праектў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022 год», «Аб змяненні законаў» (па пытаннях падаткаабкладання) і «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год».

Адкрываючы пасяджэнне, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. акцэнтаваў увагу на рабоце, якую правёў дэпутацкі корпус на стадыі распрацоўкі прызначаных законапраектаў.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Галоўчэнка Р.А. расказаў аб  бягучай сітуацыі і тэндэнцыях, якія складваюцца ў эканоміцы.

Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь СеліверстаўЮ.М. абгрунтаваў канцэптуальныя падыходы і параметры бюджэту з улікам стану эканомікі і магчымых перспектыў яе развіцця ў 2022 годзе, абазначыў напрамкі ўдасканалення падатковай палітыкі.

Дэпутаты задалі пытанні, якія тычацца санкцыйных   абмежаванняў, забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь у эканамічнай сферы, аптымізацыі дзяржаўных расходаў і забеспячэння сацыяльнай абароны грамадзян, скарачэння міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Андрэйчанка У.П. адзначыў яе высокую прадуктыўнасць, вызначыў парадак работы Палаты прадстаўнікоў з пакетам бюджэтных законапраектаў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by