Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.12.2018

10 снежня 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі Усеагульную Дэкларацыю правоў чалавека на беларускай мове.

 У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ражанец В.В. і Місько М.У.

— З моманту прыняцця і да дзён сённяшніх Дэкларацыя правоў чалавека адыгрывае вядучую ролю ў садзейнічанні сацыяльнаму прагрэсу i паляпшэнню ўмоў жыцця, гэта аснова справядлівасці, свабоды i ўсеагульнага мiру, — адзначыла Ражанец В.В. у прывітанні ўдзельнікам прэзентацыі. — 70-годдзе сусветна вядомага дакумента адзначана спецыяльным выданнем на беларускай мове. Гэта яшчэ адно яскравае сведчанне таго, што ў Рэспубліцы Беларусь чалавек, яго правы, свабоды, гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.


Юбілейнае выданне падрыхтавана Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць