Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.01.2019

10 студзеня 2019 гады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтава Г. В. прыняла ўдзел у святкаванні 20-ці годдзя ДУА «Сярэдняй школы №199 г. Мінска імя Пімена Панчанкі».

Павіншаваць з юбілеем школу прыйшло кіраўніцтва Фрунзенскага раёна, кіраўнік адміністрацыі Цура А. Н., прадстаўнікі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, дырэктары школ і гімназій раёна. Віншуючы калектыў установы, дэпутат пажадала ісці ў нагу з часам, увасабляючы ў жыццё новыя ідэі ў галіне прадастаўлення актуальных адукацыйных паслуг, з'яўляцца гарантам якасці ведаў.

Прагрэсіўныя методыкі і новыя тэхналогіі інтэгруюцца педагогамі ў сістэму адукацыі. Да паслуг настаўнікаў і вучняў 68 вучэбных кабінетаў, большасць з якіх аснашчаны тэхнічнымі сродкамі навучання (тэлевізары, відэамагнітафоны, кампутары); 4 лінгафонных кабінета замежнай мовы, 2 кабінеты інфарматыкі з кампутарамі на базе працэсараў Intel Celeron і Intel Pentium; лабараторыі фізікі і хіміі, 2 лабараторыі біялогіі. Пастаянна абнаўляецца выстава творчасці навучэнцаў. Асаблівай славутасцю школы з'яўляецца зімовы сад. У школе функцыянуе музей Пімена Панчанкі. 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць