Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.01.2019

10 студзеня 2019 года пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Пісаніка Л.Ф. адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Харытончык Д.І., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Члены рабочай групы, у прыватнасці, разгледзелі заўвагі і прапановы, якія паступілі па праекце Закона, па пытаннях, звязаных з прыцягненнем юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама грамадзян да добраўпарадкавання і падтрымання належнага санітарнага стану на адпаведных тэрыторыях.

Па выніках разгляду было прынята рашэнне аб дапрацоўцы законапраекта з улікам выказаных заўваг.



 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць