Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.09.2020

10 верасня 2020 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы Краўцова С.У. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання»

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія ўваходзяць у склад Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, дзяржаўнай установы «Цэнтр інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, а таксама работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны заўвагі і прапановы, якія паступілі з Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, а таксама пытанні, што датычацца ўдакладнення рэдакцыі нормаў асобных артыкулаў законапраекта.


Па выніках абмеркавання выпрацаваны ўзгодненыя рашэнні, якія будуць улічаны пры дапрацоўцы законапраекта.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць