11.06.2019

11 чэрвеня 2019 года у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па запрашэнні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Цацоха А.У. адбылася інфармацыйная сустрэча дэпутатаў з прадстаўнікамі Савета ветеранаў Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.

У інфармацыйнай сустрэче прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мартынаў І. Ф., Мірош В. В., Старынская Т. А.,  Цацоха А. У., Чэкан В. І. Знаёмства з работай заканадаўчай галіны ўлады, яе структурай і асноўнымі напрамкамі дзейнасці адбылося ў час наведвання пастаянна дзеючай экспазіцыі, прысвечанай гісторыі беларускага парламентарызма і прэс-цэнтра.


У працэсе зносін дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адказалі на шматлікія пытанні прысутных, падзяліліся сваім вопытам заканатворчанай дзейнасці. У завяршэнні сустрэчы запрошаныя выказалі ўдзячнасць парламентарыям за цёплы прыём і ўнікальную магчымасць больш даведацца аб рабоце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць