Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

11.06.2020

11 чэрвеня 2020 года на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў былі разгледжаны 10 законапраектаў і 2 дэкрета Кіраўніка дзяржавы.

Два праекты законаў былі прыняты ў першым чытанні.

Праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь» прадставілі Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Калтовіч У.В. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Бабаловіч А.С.

Мэтай падрыхтоўкі законапраекта з’яўляецца ўдасканаленне норм Закона з улікам практыкі іх прымянення, у тым ліку ў мэтах спрашчэння патрабаванняў да вядзення бізнесу ў сферах дзейнасці, якія адносяцца да прадмета прававога рэгулявання Закона, а таксама прывядзенне яго ў адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі.

У прыватнасці, праектам Закона прапануецца замацаваць:

увядзенне адзіных правіл, што ўстанаўлiваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, да размяшчэння нестацыянарных і перасоўных гандлёвых аб’ектаў і аб’ектаў грамадскага харчавання;

стварэнне аб’ектаў грамадскага харчавання без падраздзялення іх на тыпы і класы, адмова ад асартыментных пералікаў прадукцыі грамадскага харчавання;

адмова ад прадстаўлення суб’ектамі гандлю звестак аб рознічным і (або) аптовым тавараабароце для ўключэння ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь;

самастойнае вызначэнне рэжыму работы гандлёвых аб’ектаў, без (па-за) гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання, гандлёвых цэнтраў, рынкаў (за выключэннем рэжыму работы гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання, гандлёвых цэнтраў і рынкаў пасля 23.00 і да 7.00);

прадастаўленне землекарыстальнікам права адначасова выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі па мэтавым прызначэнні і для размяшчэння нестацыянарных і перасоўных гандлёвых аб’ектаў без змены мэтавага прызначэння такіх зямельных участкаў;

самастойны разлік суб’ектамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль харчовымі таварамі пры дапамозе арганізацыі гандлёвай сеткі або буйной крамы, іх долі ў аб’ёме рознічнага тавараабароту харчовых тавараў у межах г. Мінска, гарадоў абласнога падпарадкавання, раёнаў за папярэдні фінансавы год;

для суб’ектаў гандлю, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль харчовымі таварамі пры дапамозе арганізацыі гандлёвай сеткі або буйных крам, суб’ектаў грамадскага харчавання, якія ажыццяўляюць грамадскае харчаванне праз арганізацыі сеткі грамадскага харчавання, і пастаўшчыкоў харчовых тавараў, што ажыццяўляюць пастаўкі гэтых тавараў, забарона на навязванне контрагенту ўмовы аб адказнасці за невыкананне абавязацельства аб пастаўках харчовых тавараў на больш выгадных умовах, чым умовы для іншых суб’ектаў, якія ажыццяўляюць падобную дзейнасць.

З дакладам аб праекце Закона «Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах» выступіў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сліжэўскі А.Л., з судакладам — старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М.

Падрыхтоўка законапраекта абумоўлена неабходнасцю забяспечыць паўнату прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы афіцыйных геральдычных знакаў.

Законапраект змяшчае палажэнні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2012 г. № 531 «Аб некаторых пытаннях стварэння, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстання афіцыйных геральдычных сімвалаў», якія датычацца прававога рэгулявання нагрудных знакаў.

У другім чытанні парламентарыі прынялі праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці», які прадставіў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Ляўчук А.Р.

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах прывядзення палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці» ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2019 г. № 252 «Аб дзяржаўнай ветэрынарнай службе», Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах», а таксама ўнясення змяненняў для рэалізацыі правапрымяняльнай практыкі.

У прыватнасці, праектам Закона:

прадугледжваецца прывядзенне ў адпаведнасць з Указам норм Закона ў частцы ўдакладнення формы кантрольных (наглядных) мерапрыемстваў па ажыццяўленні дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза, нагляду ў галіне ветэрынарыі і ветэрынарнага кантролю;

прапануецца карэкціроўка паняцця «ветэрынарны дабрабыт» і ўводзіцца паняцце «інфармацыйная сістэма ў галіне ветэрынарыі»;

прыводзіцца ў адпаведнасць з Указам вызначэнне паняцця «маніторынг у галіне ветэрынарыі»;

пашыраюцца паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у частцы зацвярджэння агульных патрабаванняў у галіне ветэрынарыі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў i iншых аб’ектаў, якія належаць юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам;

пашыраюцца паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у частцы зацвярджэння Палажэння аб Дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, устанаўлення парадку стварэння, выкарыстання інфармацыйнай сістэмы ў галіне ветэрынарыі і ўзаемадзеяння з іншымі інфармацыйнымі сістэмамі;

пашыраюцца паўнамоцтвы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў частцы забеспячэння стварэння і функцыянавання інфармацыйнай сістэмы ў галіне ветэрынарыі;

прыводзіцца ў адпаведнасць з Указам артыкул 11 Закона ў дачыненні да ажыццяўлення дзейнасці дзяржаўнай ветэрынарнай службы і Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання;

дапоўнены пералік органаў дзяржаўнай ветэрынарнай службы, якія ажыццяўляюць дзяржаўны нагляд за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза, нагляд у галіне ветэрынарыі;

удакладнены пералік ветэрынарных мерапрыемстваў, якія падлягаюць фінансаванню за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

У ходзе пасяджэння былі таксама разгледжаны сем законапраектаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.

Першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Піневіч Д.Л. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Шыпула А.В. далажылі аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Канвенцыі Савета Еўропы па фальсіфікаванай медыцынскай прадукцыі і аналагічнай злачыннай дзейнасці, якая прадстаўляе пагрозу для аховы здароўя».

Канвенцыя абавязвае ўсе краіны, што яе падпісалі, прыцягваць да крымінальнай адказнасці вінаватых у наўмыснай фальсіфікацыі медыцынскай прадукцыі, гандлі фальсіфікаванымі лекавымі сродкамі, ветэрынарнымі прэпаратамі, медыцынскімі вырабамі, фальсіфікацыі дакументаў, што тычацца медыцынскай прадукцыі і інш.

З дакладам аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія аб выдачы» выступіў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сліжэўскі А.Л., з судакладам –член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Здорыкава Л.Я.

Дагавор заключаны ў мэтах умацавання далейшага супрацоўніцтва ў галіне прававой дапамогі па крымінальных справах, у тым ліку ўрэгулявання выдачы абвінавачаных і асуджаных асоб. Яго рэалізацыя будзе садзейнічаць аб’яднанню намаганняў дзвюх дзяржаў у барацьбе са злачыннасцю, уключаючы міжнародную арганізаваную злачыннасць.

Згодна з Дагаворам бакі абавязуюцца па просьбе адзiн аднаго пры захаванні адпаведных умоў выдаваць асоб, якія знаходзяцца на іх тэрыторыях, для ажыццяўлення крымінальнага праследвання або прывядзення прысуда ў выкананне.

Выдача для ажыццяўлення крымінальнага праследвання павінна рабіцца за такія дзеі, за здзяйснення якіх па заканадаўству абодвух бакоў прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін не менш за адзін год ці больш строгае пакаранне.

Супрацоўніцтва будзе ажыццяўляцца праз цэнтральныя органы, якімі вызначаны з боку Рэспублікі Беларусь – Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь, а з боку Рэспублікі Сербія – Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Сербія.

А.Л.Сліжэўскі таксама прадставіў праект Закона «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года» (судакладчык — старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Брыч Л.Р.).

Пратакол уносіць карэктывы ў шэраг норм Пагаднення і дадатковых пратаколаў да яго.

У прыватнасці, Пратаколам прадугледжваецца кампетэнцыі органаў ЕАЭС па ажыццяўленні маніторынгу ў сферы энергетыкі, маніторынгу рэалізацыі актаў органаў ЕАЭС, што датычацца фарміравання агульных рынкаў энергетычных рэсурсаў, ажыццяўлення арганізацыйна-тэхнічнага забеспячэння ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў дзяржаў — членаў, упаўнаважаных на рэгуляванне ў сферы энергетыкі, арганізацый тэхналагічнай і камерцыйнай інфраструктуры і ўдзельнікаў рынкаў энергетычных рэсурсаў дзяржаў – членаў пры фарміраванні і функцыянаванні агульных рынкаў энергетычных рэсурсаў.

Акрамя таго, шэраг карэктыў тычыцца агульных прынцыпаў і правіл канкурэнцыі і папярэджання парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі.

Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Еўдачанка А.А. выступіў з дакладам па праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі — членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Сербія, з другога боку». З судакладам выступіў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Дзік С.К.

Пагадненне накіравана на развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС і Сербіяй у сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Пагадненнем прадугледжваецца, што бакі лібералізуюць узаемны гандаль у адпаведнасці з палажэннямі дадзенай Канвенцыі і правіламі СГА.

Дакумент ахоплівае пытанні, звязаныя з прымяненнем мер гандлёвай абароны, тэхнічнымі бар’ерамі ў гандлі, санітарнымі і фітасанітарнымі мерамі, правіламі вызначэння паходжання тавараў, мытным супрацоўніцтвам, вырашэннем спрэчак і інш.

У адпаведнасці з Пагадненнем бакі засноўваюць Сумесны камітэт, які ўключае прадстаўнікоў кожнага боку, які будуць узначальваць два прадстаўнікі — адзін ад ЕАЭС і яго дзяржаў — членаў, прадстаўлены членам Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, а другі – ад Урада Сербіі на ўзроўні міністра або прызначаных імі прадстаўнікоў.

У задачы Сумеснага камітэта будуць уваходзіць маніторынг і вывучэнне ўсіх пытанняў, звязаных з ужываннем і дзеяннем гэтага Пагаднення, разгляд магчымасцей далейшага развіцця гандлёвых адносін паміж бакамі, вывучэнне і прадстаўленне на разгляд бакоў любых паправак да Пагаднення і інш.

У мэтах забеспячэння эфектыўнай імплементацыі гэтага Пагаднення і спрашчэння камунікацыі паміж бакамі па любым пытанні ў рамках гэтага дакумента кожны бок на працягу аднаго месяца з даты ўступлення Пагаднення ў сілу прызначае кантактны пункт або кантактныя пункты і паведамляе пра іх другому боку. Па запыце бока кантактны пункт (кантактныя пункты) іншага боку вызначаюць адпаведны орган або службовую асобу, адказныя за пытаньне, якое можа паўплываць на гандаль паміж бакамі, і аказвае неабходнае садзейнічанне па спрашчэнні камунікацыі.

А.А.Еўдочанка таксама прадставіў праект Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі — членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Сінгапур, з другога боку» (судакладчык – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Васюкоў В.М.).

Асноўнай мэтай Пагаднення з’яўляецца лібералізацыя рэжыму гандлю таварамі, паслугамі, інвестыцыямі дзяржаў — членаў ЕАЭС з Рэспублікай Сінгапур.

Пагадненне з’яўляецца рамачным і арыентавана на далейшае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Рэспублікай Сінгапур, стварэнне рэжыму свабоднага гандлю з гэтай краінай для ўсіх дзяржаў — членаў ЕАЭС. Пагадненнем прадугледжана прадастаўленне Сінгапурам бяспошліннага доступу для ўсіх тавараў краін ЕАЭС, устанаўліваюцца прававыя гарантыі выканання базавых прынцыпаў недыскрымінацыі тавараў краін Саюза ў адносінах да тавараў, што вырабляюцца ў Сінгапуры (нацыянальны рэжым) і імпартуемым ў Сінгапур з трэціх краін.

Дакументам таксама рэгулююцца прымяненне мер гандлёвай абароны, санітарных і фітасанітарных мер, парадак электроннага гандлю, ліцэнзаванне, канкурэнцыя, дзяржаўныя закупкі, вырашэнне спрэчак і іншыя сферы гандлёвай дзейнасці.

Акрамя таго, першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь далажыў аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцый». З судакладам па гэтым пытанні выступіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Брыч Л.Р.

Асноўны эканамічны эфект, які чакаецца атрымаць ад заключэння Пагаднення, складаецца ў прыцягненні ў эканоміку Беларусі ўзбекскага капіталу і абароне праў беларускіх інвестараў на тэрыторыі Узбекістана.

Пагадненне прадугледжвае прадастаўленне інвестарам дзяржавы-партнёра і іх інвестыцыях нацыянальнага рэжыму і рэжыму найбольшага спрыяння. Пры гэтым выключэнні з гэтага абавязацельства складаюць перавагі, што даюцца ў сілу ўдзелу любога з бакоў у эканамічных інтэграцыйных утварэннях (уключаючы ЕАЭС) і дагаворах па пытаннях падаткаабкладання.

Пагадненне змяшчае агульнапрызнаныя гарантыі інвестарам і іх інвестыцыям. Да іх, у прыватнасці, можна аднесці гарантыі інвестарам па выплаце кампенсацыі пры экспрапрыяцыі (у грамадскіх інтарэсах), а таксама ў выпадку страт, выкліканых дзеяннямі ўладаў дзяржавы, якая прымае, пад час ваенных дзеянняў і іншых надзвычайных сітуацый.

Гарантуецца таксама бесперашкодны перавод плацяжоў і даходаў, звязаных з інвестыцыямі, пры ўмове адсутнасці ў інвестара даўгоў па фінансавых абавязацельствах перад дзяржавай, якая прымае, уключаючы выплату падаткаў. Пры гэтым прадугледжваецца, што, калі інвестыцыі інвестара былі застрахаваны дзяржавай яго прыналежнасці, пры надыходзе страхавога выпадку ўсе правы інвестара могуць перайсці да яго дзяржавы, і гэта будзе прызнавацца другой дзяржавай (субрагацыя).

Інвестару даецца права абараняць свае інтарэсы як у нацыянальным судзе дзяржавы, дзе былі ажыццёўлены інвестыцыі, так і ў міжнародных арбітражных інстанцыях. Пры гэтым выбар арбітражу пасля падачы пазовы будзе з’яўляцца канчатковым. Для рашэння спрэчкі паміж дзяржавамі прадугледжаны традыцыйны механізм — праз арбітражны суд, які ствараецца бакамі, рашэнні якога для іх будуць канчатковымі і абавязковымі.

Пагадненне змяшчае норму, згодна з якой у выпадку спынення дзеяння Пагаднення яго палажэннi будуць працягваць прымяняцца на працягу пяці гадоў у дачыненні да ажыццёўленых да гэтага часу інвестыцый.

З дакладам па праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый аб правядзенні Сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і якія ўзнікаюць тэхналогій» выступіў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Дапкюнас А.В., з судакладам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Рынейская І.М.

Асноўнай мэтай заключэння Пагаднення з’яўляецца стварэнне прававых умоў для правядзення ў Рэспубліцы Беларусь сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і якія ўзнікаюць тэхналогій».

Пагадненне ўстанаўлівае прывілеі і імунітэты удзельнікаў канферэнцыі, у тым ліку якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, парадак вырашэння спрэчак, замацаваны ў Пагадненні, прадугледжвае адмову ад судовага імунітэту які існуе ў Рэспублікі Беларусь.

Дэпутацкі корпус таксама прыняў да ведама два дэкрэты Кіраўніка дзяржавы.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Калтовіч У.В. і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Нікалайкін В.П. праінфармавалі парламентарыяў аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2020 г. № 2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Дэкрэтам прадугледжваецца карэкціроўка Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 г. № 28 «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абарачэння і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў», Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2010 г. № 3 «Аб некаторых пытаннях залогу маёмасці» , Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 «Аб некаторых пытаннях апублікавання і ўступлення ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь».

У прыватнасці, дакументам прадугледжваюцца:

выключэнне норм аб вядзенні Дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць вытворчасць, захоўванне (як вiд прадпрымальнiцкай дзейнасцi), аптовы, раздробны гандаль тытунёвымі вырабамі. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 2019 г. № 326 «Аб удасканаленні ліцэнзавання» пацвердзіць наяўнасць у суб’екта гаспадарання ліцэнзіі з 1 ліпеня 2020 г. можна будзе пры звароце з дапамогай глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнэт да Адзінага рэестра ліцэнзій;

спрашчэнне працэдуры звароту спагнання на закладзеную і невыкупленных маёмасць і яго рэалізацыі для юрыдычных асоб, якія зарэгістраваныя ў сельскай мясцовасці і ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2019 г. №394 «Аб прадастаўленні і прыцягненні пазык» надзяляюцца правам рэгулярна даваць мікразаймы пад заклад рухомай маёмасці. Названым юрыдычным асобам прадастаўлена магчымасць у выпадку незвароту мікразайма ў тэрмін самастойна звяртаць спагнанне на забяспечаную абавязацельствам маёмасць, калі сума яе ацэнкі не перавышае сто базавых велічынь;

выключэнне з ліку афіцыйных друкаваных выданняў зборніка прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь», які выпускаецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у сувязі з эфектыўным функцыянаваннем электроннага афіцыйнага апублікавання прававых актаў;

забарона на продаж электронных сістэм курэння і сістэм для спажывання тытуню непаўналетнім у мэтах прывядзення ў адпаведнасць з нормамі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць адказнасць за продаж такіх сістэм непаўналетнім.

Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2020 г. № 3 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» далажылі дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Кудрэвіч І.А. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Голуб Н.Р.

Дэкрэтам прадугледжваецца:

змяненне парадку прыняцця рашэнняў аб вызваленні замежнай бязвыплатнай дапамогі ад падаткаў, збораў (пошлін), узгадненні мэтаў яе выкарыстання;

увядзенне платы за рэгістрацыю дапамогі;

узмацненне кантролю за паступленнем і выкарыстаннем дапамогі.

Рашэнні аб накіраванні дапамогі на іншыя мэты і вызваленні яе ад падаткаў, збораў (пошлін) будуць прымацца міжведамаснай камісіяй.

Дэкрэтам прадастаўляецца права выканкамам, на тэрыторыі якіх выкарыстоўваецца дапамога, прымаць меры, накіраваныя на папярэджанне і мінімізацыю негатыўных наступстваў нямэтавага выкарыстаньня дапамогі.

На банкі ўскладаецца абавязак штомесяц прадстаўляць у Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці інфармацыю пра паступленне з-за мяжы грашовых сродкаў на любыя рахункі некамерцыйных арганізацый.

Увядзенне названых мер дасць магчымасць узмацніць змястоўнае ўзаемадзеянне кантралюючых і мясцовых органаў, забяспечыць арганізацыйнае адзінства дзеянняў гэтых органаў па сумесным папярэджанні нямэтавага выкарыстаньня дапамогі.

Наступнае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 25 чэрвеня 2020 года.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by