Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
11 чэрвеня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг».

У пасяджэнні,
праведзеным пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Жыбуль Н.П., прынялі ўдзел
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства
і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай
гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і
гандлю Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты
прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Членамі рабочай групы былі разгледжаны прапановы па праекце Закона па пытаннях рэгламентацыі правоў і абавязкаў удзельнікаў адносін у сферы абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг, разгледжаны шэраг іншых прапаноў, а таксама прынята рашэнне па структуры праекта Закона.
Работа над
праектам Закона будзе працягнута.