Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.04.2019

11 красавіка 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы».

У пасяджэнні, якое вяла намеснік старшыні камісіі Канановіч Л.М., прынялі ўдзел дэпутаты-члены Пастаяннай камісіі, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Гурскі Д.М., Рынейская І.М., Салаўёў П.А., намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Старавойтаў І.Р., прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


 

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекту ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Яны тычацца нормы, якая замацоўваецца ў законапраекце і прадугледжвае аплату наймальнікамі расходаў па правядзенню медыцынскіх аглядаў асоб, якія прымаюцца на працу.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.



 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць