Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.07.2018

11 ліпеня 2018 года парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштуком Б.К. завяршыла ўдзел у 27-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ў г. Берліне (Федэратыўная Рэспубліка Германія).

11 ліпеня 2018 года адбылося выніковае пленарнае пасяджэнне 27-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ. Парламентарыі працягнулі агульныя адкрытыя дэбаты, заслухалі выступ Генеральнага сакратара АБСЕ Пасла Томас Грэмінгера, даклады скарбніка ПА АБСЕ Дорыс Барнет і генеральнага сакратар ПА АБСЕ Раберта Мантэлы.

У ходзе праведзеных выбараў на кіруючыя пасады Асамблеі старшынёй ПА АБСЕ на 2019 год стаў Георгій Цэрэтэлі. Таксама былі абраныя чатыры намесніка Старшыні ПА АБСЕ. Імісталі Паскаль Алізар (Францыя), Піцер Боунесс (Вялікабрытанія), Кары Хенрыкс (Нарвегія) і Крысціян Вігенін (Балгарыя). Старшынёй Агульнага камітэта ПА АБСЕ па палітычных пытаннях і бяспецы быў абраны Філіпа Ламбардзі (Швейцарыя), яго намеснікам — Сафіо Кацарава (Грузія), дакладчыкам камітэта — Алан Фарэл (Ірландыя). Старшынёй Агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі была абраная Нілза Сена (Партугалія), яго намеснікам — Артур Герасімаў (Украіна), дакладчыкам камітэта — Элона Хокса Гебрэа (Албанія). Старшынёй Агульнага камітэта ПА АБСЕ па дэмакратыі, правам чалавека і гуманітарных пытаннях стала Маргарэт Кінер Нэлен (Швейцарыя), яго намеснікам— Міхаіл Георг Лінк (Германія), дакладчыкам камітэта— Кірыакас Хіджыані (Кіпр).

Завяршылася 27-я штогадовая сесія ПА АБСЕ прыняццем выніковай Берлінскай дэкларацыі, у якую ўвайшла ініцыяваная беларускімі парламентарыямі рэзалюцыя «Прасоўванне лічбавай эканомікі ў інтарэсах забеспячэння эканамічнага рост на прасторы АБСЕ».

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць