Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.07.2019

11 ліпеня 2019 года пад кіраўніцтвам Т.П.Красоўскай адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У рамках пасяджэння дэпутаты разгледзелі ход падрыхтоўкі праектаў законаў, якія знаходзяцца на разглядзе ў камісіі.

Л.М.Канановіч праінфармавала аб працы над праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы». Адзначыла, што ўсе заўвагі і прапановы па праекце Закона разгледжаны, значная частка ўлічана пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання. Улічваючы, што дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў прапануецца замацаваць у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» абавязак наймальніка па кантролі за выкананнем заканадаўства аб ахове працы без выкарыстання функцый кантралюючых органаў, прапанавала дапрацаваны з улікам прапаноў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праект Закона накіраваць на разгляд у Камітэт дзяржаўнага кантролю.


Па выніках абмеркавання камісія прыняла рашэнне накіраваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь«Аб ахове працы» у Камітэт дзяржаўнага кантролю.

А.М.Дашко адзначыў, што праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый» паступіў у Палату прадстаўнiкоў 25 чэрвеня 2019 года і накіраваны на прывядзенне асобных законаў у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г. № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». У цяперашні час камісіяй вядзецца работа па падрыхтоўцы законапраекта для накіравання на разгляд у пастаянныя камісіі.

На пасяджэнні таксама былі разгледжаны іншыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць