Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
11 лістапада 2021 года пад старшынствам Л.В.Кір’як адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях культуры» (першае чытанне).
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
На пасяджэнні разглядаліся прапануемыя законапраектам змяненні ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры ў частцы аховы гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, паколькі яны з’яўляюцца найбольш важнымі. У ходзе абмеркавання новаўвядзенняў з’яўляліся заўвагі, накіраваныя на забеспячэнне ўнутранай узгодненасці норм Кодэкса аб культуры. З некаторымі з іх распрацоўшчыкі дакумента пагадзіліся.
Работа над праектам Закона будзе працягнута.