Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
11 лютага 2020 года пад старшынствам А.У.Савіных адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.
Дэпутаты разгледзелі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пратакол аб умовах і пераходных палажэннях па прымяненні Кыргызскай Рэспублікай Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, асобных міжнародных дагавораў, якія ўваходзяць у права Еўразійскага эканамічнага саюза, і актаў органаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі з далучэннем Кыргызскай Рэспублікі да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, падпісаны 8 мая 2015 г.», «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, якія перамяшчаюцца праз мытныя межы Еўразійскага эканамічнага саюза і Кітайскай Народнай Рэспублікі», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах».
Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць названыя законапраекты ў парадак дня другой сесіі і іх прыняць.
Асаблівая ўвага ў ходзе пасяджэння была ўдзелена пытанням развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва. У прыватнасці, дэпутаты абмеркавалі праект Палажэння аб міжпарламенцкіх камісіях, рабочых групах Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў і дэлегацыях Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у міжнародных парламенцкіх арганізацыях, падрыхтаваны ў новай рэдакцыі, і прынялі рашэнне накіраваць яго для экспертнай ацэнкі ў пастаянныя камісіі і структурныя падраздзяленні Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.