Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

11.05.2022

11 мая 2022 года пад старшынствам Л.І.Ніжэвіч адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Лапко Д.М., начальнік ўпраўлення «Крэдытны рэгістр» Нацыянальнага банка Плёнкін В.А., работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку абмену звесткамі, якія ўваходзяць у склад крэдытных гісторый, у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза» Лапко Д.М. адзначыў, што асноўнай мэтай Пагаднення з’яўляецца забеспячэнне роўных эканамічных магчымасцей рэзідэнтам дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза па адзнацы крэдытных рызык фінансавымі арганізацыямі, стварэнне ўмоў для павышэння абароненасці крэдытных арганізацый ад крэдытных рызык пры развіцці працэсу трансгранічнага крэдытавання ў маштабах ЕАЭС.

Інфармацыя, атрыманая пры трансгранічным абмене, можа быць выкарыстана выключна ў мэтах афармлення крэдытных адносін або маніторынгу аформленых крэдытных адносін.

Абавязковай умовай атрымання звестак (у тым ліку крэдытнай справаздачы) з’яўляецца наяўнасць згоды суб’екта крэдытнай гісторыі.

Прыняцце Закона дазволіць стварыць прававое поле для арганізацыі ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі фінансавага рынку ў частцы мінімізацыі ўплыву на іх дзейнасць негатыўных фактараў, звязаных з крэдытнымі рызыкамі.

Дэпутатамі зададзены шэраг пытанняў, якія дакранаюцца абароны інфармацыі пры трансгранічным абмене, платнасці атрымання звестак з крэдытных гісторый, структуры крэдытных бюро ў дзяржавах – членах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Прынята рашэнне аб вынясенні законапраекта на разгляд восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Акрамя таго, разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, другія пытанні дзейнасці Пастаяннай камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.


Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by