Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.03.2019

11 сакавіка 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіча А.М. адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму».

Члены рабочай групы разгледзелі заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекце ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дзяржаўных арганізацый, навуковай супольнасці і грамадскіх аб’яднанняў.


У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Белдзяржуніверсітэта, Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнай акадэміі навук, міністэрстваў унутраных спраў і інфармацыі, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Работа над законапраектам будзе працягнута.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць