Рус Бел Eng
11.03.2022

11 сакавіка 2022 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Савет Палаты прадстаўнікоў прыняў рашэнне ў адпаведнасці з артыкуламі 95 і 141 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму 27 лютага 2022 г.) адкрыць восьмую сесію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання 15 сакавіка 2022 года.

Акрамя таго, члены Савета пагадзіліся з праектам парадку дня сесіі і прапановай Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце аб складзе сакратарыята і падліковай камісіі сесіі.

Адкрываючы пасяджэнне, У.П.Андрэйчанка зазначыў, што парламентарыі ўнеслі важкі ўклад у работу па падрыхтоўцы змяненняў у Асноўны Закон краіны і правядзенню рэспубліканскага рэферэндуму. Ён таксама падкрэсліў, што на новым этапе канстытуцыйнага развіцця ўзрастаюць патрабаванні да работы беларускага Парламента.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў праінфармаваў членаў Савета, што ў развіццё новай Канстытуцыі трэба прыняць каля 100 законаў і кодэксаў, у тым ліку перанесці актуальныя нормы дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта ў дзейныя законы.

У.П.Андрэйчанка заклікаў дэпутатаў пры фарміраванні планаў заканадаўчай дзейнасці ўлічваць прапановы грамадзян, агучаныя ў рамках работы па падрыхтоўцы Канстытуцыі.

Гаворачы аб прыярытэтах сесіі, Старшыня Палаты прадстаўнікоў абазначыў неабходнасць аператыўнага прыняцця праектаў законаў аб Усебеларускім народным сходзе, аб грамадзянскім грамадстве, аб Нацыянальным сходзе, аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі. Таксама трэба комплексна скарэкціраваць Рэгламент Палаты прадстаўнікоў.


Закранаючы бягучыя задачы заканадаўчай дзейнасці, ён паведаміў, што ў пастаянных камісіях цяпер знаходзіцца 30 пытанняў. Больш за палову з іх поўнасцю падрыхтаваны і ўключаны ў праект парадку дня сесіі.

Асаблівую ўвагу, паводле слоў У.П.Андрэйчанкі, дэпутаты павінны ўдзяліць праектам законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй, дзяржаўнай службы, аб ліцэнзаванні, аб самарэгулюемых арганізацыях, аб іпатэцы, аб аўтамабільных перавозках, аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі, аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, праекту Кодэкса аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці і інш. Акрамя таго, парламентарыям трэба актыўна падключацца да работы над рэспубліканскім бюджэтам на 2023 год.

Гаворачы аб планах міжпарламенцкага супрацоўніцтва, У.П.Андрэйчанка падкрэсліў неабходнасць аператыўнага давядзення да міжнароднай супольнасці аб’ектыўнай інфармацыі аб сітуацыі ў краіне, прадаўжэння актыўнага пошуку пунктаў судакранання з замежнымі партнёрамі.


У гэтым кантэксце важнай задачай з’яўляецца прадастаўленне кіраўніцтву Еўрапарламента, Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, а таксама Генеральнаму сакратару Савета Еўропы матэрыялаў, сабраных Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, аб злачынствах, учыненых службовымі асобамі Польшчы ў лістападзе 2021 года на беларуска-польскай граніцы ў адносінах да бежанцаў.

У ліку першачарговых задач, якія дэпутацкаму корпусу трэба будзе вырашыць у выбарчых акругах, У.П.Андрэйчанка адзначыў работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, прадаўжэнне грамадскага дыялога, процідзеянне інфармацыйнай вайне, развязанай супраць Беларусі.


Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by