Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.12.2018

11 снежня 2018 года адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце ў Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Салаўёў П.А. і член гэтай камісіі Курсевіч В.В., старшыня Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта Шчупленкоў А.Л., дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыні Бялыніцкага і Круглянскага раённых, а таксама Магілёўскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і другія зацікаўленыя. 

Удзельнікі пасяджэнні змаглі азнаёміцца з функцыянаваннем службы «адно акно» ў Бялыніцкім раённым выканаўчым камітэце.


У ходзе наведвання цэха па вытворчасці сыроў у г. Бялынічы ААТ «Бабушкина крынка» начальнік цэха па вытворчасці сыроў Галёта Т.І. праінфармавала аб тым, якая праводзіцца работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Акрамя гэтага, удзельнікі пасяджэння наведалі Бялыніцкі СВК «Колхоз «Родина», музей гэтай гаспадаркі, алею Славы. Аб дзейнасці СВК «Колхоз «Родина» расказаў яго старшыня Лапацентаў А.М.


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Л.А.Цупрык звярнуў увагу на неабходнасць далейшага вывучэння пытанняў, звязаных з добраўпарадкаваннем і падтрыманнем належнага санітарнага стану на адпаведных тэрыторыях у рамках падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».



 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць