Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.12.2018

11 снежня 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы прайшоў круглы стол на тэму «Беларускі турызм: тэндэнцыі і перспектывы».

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел парламентарыі, намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Партной М.П., прадстаўнікі выканаўчых органаў улады, дзелавых колаў, навуковай супольнасці і грамадскіх арганізацый.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э. адзначыла, што адной з мэт гэтага мерапрыемства з’яўляецца вызначэнне праблемных пытанняў у турыстычнай сферы, якія патрабуюць дадатковага прававога рэгулявання. Паводле меркавання парламентарыя, гэта асабліва актуальна цяпер у сувязі плануемай карэкціроўкай Закона Рэспублікі Беларусь «Аб турызме».


М.П.Партной у сваім дакладзе падрабязна расказаў аб стане спраў у турыстычнай галіне Рэспублікі Беларусь, перспектывах яе развіцця. Асаблівую ўвагу дакладчык удзяліў мерам, у тым ліку заканадаўчага характару, неабходным для фарміравання высокаэфектыўнага і канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, які забяспечвае, з аднаго боку, шырокія магчымасці для задавальнення патрэбнасцей беларускіх і замежных грамадзян у разнастайных турыстычных паслугах, а з другога — значны ўклад у развіццё эканомікі краіны.


Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі пытанні, якія тычацца стварэння спрыяльных умоў для ўстойлівага развіцця турызму ў краіне, павышэння яго эканамічнай эфектыўнасці, далейшых крокаў па лібералізацыі візавага рэжыму, фарміравання здаровага канкурэнтнага асяроддзя, абароны ўнутранага рынку турыстычных паслуг.


Асаблівая ўвага была ўдзелена заканадаўчаму забеспячэнню турыстычнай дзейнасці і магчымым шляхам яго ўдасканальвання.

Пры падвядзенні вынікаў круглага стала было выказана агульнае меркаванне ўдзельнікаў аб неабходнасці канструктыўнага ўзаемадзеяння парламентарыяў, міністэрстваў, дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў, навуковых і дзелавых колаў ва ўдасканальванні заканадаўства аб турызме.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць