Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.12.2018

11 снежня 2018 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся «круглы стол», прысвечаны 70-годдзю з дня прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека.

У мерапрыемстве, якое вёў дырэктар — галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда» Сухарукаў П.Я., прынялі ўдзел дэпутаты Палатыпрадстаўнікоў — члены Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Баранік В.М., Наумовіч А.М., Ражанец В.В. і Саўко В.І.


Падчас круглага стала былі абмеркаваны значэнне прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў фарміраванні сістэмы ўніверсальных міжнародна-прававых стандартаў, актуальныя пытанні забеспячэння абароны правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама роля беларускага Парламента ў выкананні мерапрыемстваў Нацыянальнага плана па правах чалавека на 2016 — 2019 гады.


У прыватнасці, гаворка ішла аб законапраектах, якія падрыхтаваны дэпутатамі Камісіі для разгляду Палатай прадстаўнікоў у бягучым годзе, а таксама аб планах работы парламентарыяў па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць