11.09.2018

11 верасня 2018 года пад старшынствам Дабрынінай Л.А. адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прыняў удзел намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Драгун К.Л.

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян», К.Л.Драгун адзначыў, што Пагадненнем прадугледжваецца бязвізавы ўезд і знаходжанне грамадзян Беларусі і Грузіі на тэрыторыі дзяржаў бакоў тэрмінам не болей 90 дзён у каляндарным годзе c даты першага ўезда.

З дня ўступлення Пагаднення ў сілу, у дачыненнях паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй не будзе прымяняцца Пагадненне аб бязвізавым перамяшченні грамадзян дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў па тэрыторыі яго ўдзельнікаў, падпісанае ў г. Бішкеку 9 кастрычніка 1992 года.

Дэпутаты задалі шэраг пытанняў па Пагадненні. Прынята рашэнне падрыхтаваць законапраект да разгляду на пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні разгледжаны законапраекты, якія паступілі з пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, а таксама другія пытанні дзейнасці Пастаяннай камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.

Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць