Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.09.2019

11 верасня 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Цупрыка Л.А. адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

У пасяджэнні прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Пісанік Л.Ф., прадстаўнікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Членамі рабочай групы былі разгледжаны прапановы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, якія тычацца пытанняў арганізацыі работ па добраўпарадкаванні і падтрыманні належнага санітарнага стану на адпаведных тэрыторыях, пітнога водазабеспячэння і шэраг іншых.

Па выніках разгляду прынята рашэнне аб далейшай дапрацоўцы законапраекта з улікам атрыманых прапаноў.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць