Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.06.2017

12 чэрвеня 2017 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве аб ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні праекта Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Цацоха А.У., намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Гайдучонак В.А., намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Тушынскі І.Г., прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы па законапраекце, выказаныя Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якія тычацца неабходнасці абмежавання круга асоб, якім накіроўваецца копія пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы; неабходнасці звужэння межаў рэалізацыі праў асоб, у дачыненні да якіх вынесена дадзеная пастанова, на азнаямленне з матэрыяламі праверкі па заяве або паведамленні аб злачынстве.


Па выніках пасяджэння прынята рашэнне аб падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў другім чытанні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць