Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.06.2017

12 чэрвеня 2017 года пад старшынствам Л.А.Цупрыка адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. 

На пасяджэнні былі разгледжаны праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб паветраных зносінах», «Аб ратыфікацыі Крэдытнага пагаднення (Праграма па водным сектары ў Рэспубліцы Беларусь, 2-і этап) паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця». 


Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць названыя законапраекты ў парадак дня другой сесіі і прыняць іх. 


Таксама намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Ткачук А.У. праінфармаваў аб ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь». 


На пасяджэнні былі разгледжаны і іншыя пытанні, якія тычацца кампетэнцыі Пастаяннай камісіі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць