Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.06.2017

12 чэрвеня 2017 года пад старшынствам В.І.Варанецкага адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах

У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Шастакоў Я.А., намеснік дырэктара Дэпартамента Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці — начальнік упраўлення знешнегандлёвай палітыкі Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Калеснік В.Г. і начальнік галоўнага ўпраўлення Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сідарук А.Д.


Дэпутаты разгледзелі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Чылі аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартоў», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый».


Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць названыя законапраекты ў парадак дня другой сесіі і прыняць іх.


На пасяджэнні камісіі былі таксама разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.На пасяджэнні камісіі былі таксама разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць