Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.06.2017

12 чэрвеня 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь». 

У пасяджэнні, якое праходзіла пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Місько М.У., прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі, паступіўшыя з Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


У прыватнасці, абмеркаваны палажэнні законапраекта па пытаннях самастойнай рэалізацыі ламбардам закладзенай рухомай маёмасці, прызначанай для асабістага, сямейнага або хатняга выкарыстання, задавальнення патрабаванняў ламбарда да пазычальніка.


Работа над законапраектам будзе прадоўжана. 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць