Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.04.2019

12 красавіка 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Міхневіча В.У. з кіраўніком Рэгіянальнага праграмнага офіса Упраўлення па наркотыках і злачыннасцю (далей — УНЗ) ААН ва Усходняй Еўропе Жаннат Космухамедавай.

Адкрываючы сустрэчу, В.У.Міхневіч цёпла прывітаў Ж.Космухамедаву ў сценах беларускага Парламента, прадставіў удзельнікаў сустрэчы і праінфармаваў кіраўніка Рэгіянальнага праграмнага офіса аб прымаемых у Рэспубліцы Беларусь комплексных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, у прыватнасці, аб удасканаленні нацыянальнага заканадаўства; аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, міжнародных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, грамадзянскай супольнасці і іх каардынацыі; аб міжнародным супрацоўніцтве.


Ж.Космухамедава ў сваю чаргу падзякавала беларускіх парламентарыяў за прадстаўленую магчымасць правядзення сустрэчы, распавяла аб дзейнасці размешчанага ў г. Кіеве Рэгіянальнага праграмнага офіса УНЗ ААН ва Усходняй Еўропе і праектах, што рэалізуюцца яе офісам у Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліцы Малдова і Украіне.


Удзельнікі сустрэчы выказалі ўпэўненасць, што атмасфера даверу і ўзаемаразумення паміж парламентарыямі і Рэгіянальным праграмным офісам УНЗ ААН ва Усходняй Еўропе будзе і ў далейшым садзейнічаць творчаму абмеркаванню сумесных праектаў, а вынікі іх рэалізацыі будуць нязменна мець практычную накіраванасць.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць