Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

12.07.2022

12 ліпеня 2022 года пад старшынствам Л.М.Канановіч адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

На пасяджэнні Пастаяннай камісіі быў разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 28 чэрвеня 2022 года.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, якія выклалі сутнасць змяненняў, прапанаваных праектам Закона, іх абгрунтаванасць і падрабязны аналіз, а таксама адказалі на шматлікія пытанні парламентарыяў.

Асаблівую дыскусію падчас мерапрыемства выклікалі палажэнні праекта Закона, якія тычацца ўстанаўлення гарантый для работнікаў пры праходжанні дыспансерызацыі, прадастаўлення сацыяльнага водпуску і водпуску для завяршэння работы над дысертацыяй на суісканне вучонай ступені доктара навук, гнуткага рэжыму рабочага часу і інш.

Па выніках пасяджэння камісіяй прынята рашэнне аб працягу працы над законапраектам.

Акрамя таго, дэпутаты абмеркавалі іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі.





Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by